"Іслач" прайграла "Слуцку", Глеб гуляў з капітанскай павязкай

"Іслач" прайграла "Слуцку", Глеб гуляў з капітанскай павязкай

"Іслач" прайграла "Слуцку" (0:1) у першым матчы 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Адзіны гол на 77-й хвіліне забіў Арцём Сярдзюк. Гулец "Іслачы" Аляксандр Глеб у сваім другім матчы за каманду выйшаў на замену на 56-й хвіліне замест Аляксандра Шагойкі і атрымаў ад яго капітанскую павязку.

У пятніцу таксама прайшоў матч "Дняпро" — "Мінск" — 1:0. Тэкставы анлайн можна паглядзець тут.

Іншыя паядынкі тура прызначаны на 24-25 жніўня. У суботу лідар, брэсцкае "Дынама", прымае "Энергетык-БДУ". У нядзелю БАТЭ згуляе на сваім полі са "Славіяй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі