IT-кампанія Flo вызначылася, чый яна аднарог
Кампанія стала "аднарогам" у ліпені
IT-кампанія Flo з беларускімі каранямі вызначылася, чый яна аднарог. "Улічваючы маштаб нашай прысутнасці як у Лондане, так і ў Літве, фактычна правільна называць Flo як брытанскім, так і літоўскім аднарогам", — цытуе @devby прэс-службу кампаніі.
Flo — адзін з самых паспяховых IT-стартапаў з беларускімі каранямі. Кампанію заснавалі Дзмітрый і Юрый Гурскія. Flo адкрыла офіс у Літве ў 2020-м. У 2021-м стартап закрыў офіс у Мінску. А ў 2022-м ліквідаваў бізнес у Беларусі.
У ліпені 2024-га стала вядома, што IT-кампанію ацанілі ў 1 мільярд долараў і яна стала "аднарогам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.