У літоўскіх СМІ, калі пішуць пра Flo Health, пра Беларусь амаль не згадваюць
Flo Health адкрыла офіс у Літве ў 2020-м
У беларускіх медыях Flo Health называюць беларускай кампаніяй-аднарогам. А ў літоўскіх СМІ карціна іншая. Там Flo — літоўскі аднарог ці кампанія з офісам у Літве, а згадак пра Беларусь у апошніх навінах пра стартап амаль не сустрэнеш.
Напрыклад, DELFI пасля таго, як рынкавы кошт Flo дасягнуў $1 млрд, наўпрост заяўляе, што "ў Літвы з'явіўся новы аднарог".
У артыкуле 15min.lt, прысвечаным Flo, Беларусь увогуле не згадваецца: "Хаця афіцыйная штаб-кватэра Flo знаходзіцца ў Лондане, найбуйнейшы філіял кампаніі адкрыты ў Вільні, дзе працуюць больш за 230 супрацоўнікаў".
На літоўскім офісе Flo робіць акцэнт і lrt.lt. Але тут хаця б згадана, што кампаніяй кіруюць беларускія топ-менеджары.
Flo Health адкрыла офіс у Літве ў 2020-м. У 2021-м стартап закрыў офіс у Мінску. А ў 2022-м ліквідаваў бізнес у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.