Беларус Андрэй Гнёт на волі і пакінуў Сербію
Андрэй Гнёт
Беларус Андрэй Гнёт на волі і пакінуў Сербію, знаходзіцца ў адной з краін ЕС. Рэжысёру пагражала экстрадыцыя ў Беларусь, ён быў за кратамі, а пасля пад хатнім арыштам.
"Я бязмежна ўдзячны сваім адвакатам і юрыстам, Святлане Ціханоўскай і яе міжнароднай каманде, Паўлу Латушку і ўсяму НАУ, грамадскім і праваабарончым арганізацыям, медыям і журналістам, маім сябрам і блізкім, спартоўцам, калегам па кінацэху і ўсім тым тысячам і тысячам неабыякавых людзей, якія змагаліся за маё жыццё, — піша Гнёт. — Мая гісторыя — гэта галівудскае кіно. Мне ёсць што расказаць! Прашу даць мне крыху часу, каб прызвычаіцца да свабоды і бяспекі, якіх у мяне так доўга не было. Я вас вельмі люблю! МЫ ПЕРАМАГЛІ! Жыве Беларусь!".
Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, а таксама сузаснавальнік Свабоднага аб'яднання спартоўцаў SOS BY, якое ў РБ аб'явілі "экстрэмісцкім фармаваннем". Ён пакінуў Беларусь па палітычных матывах. У кастрычніку 2023-га яго затрымалі ў Сербіі паводле ордара Інтэрпала: рэжым Лукашэнкі абвясціў Андрэя Гнёта ў міжнародны вышук, абвінаваціўшы ў "нявыплаце падаткаў".
Сем месяцаў палітуцякач правёў у сербскай турме, потым яго перавялі пад хатні арышт. Вярхоўны суд Сербіі пастанавіў экстрадзіраваць Гнёта ў Беларусь, але ён з адвакатам абскардзіў гэтае рашэнне. У верасні Апеляцыйны суд у Сербіі адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі.
У абарону Гнёта выступілі разнастайныя беларускія і міжнародныя арганізацыі.
It’s our common victory!—Belarusian activist Andrey Gnyot is finally free after a year detained in Serbia under false charges by the #Belarus regime. I congratulate him and hope he finds peace and safety in this new chapter of his life.
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) October 31, 2024
We must ensure the Lukashenka regime never… pic.twitter.com/WYtdxqYPH3
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.