211 чалавек загінула з-за паводак у Іспаніі

Пайпорта

Пайпорта / Biel Aliño / EFE

Па стане на 2 лістапада, у выніку маштабных паводак у Іспаніі загінулі ўжо 211 чалавек. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр краіны Педра Санчэс, піша "Еўрапейская праўда" са спасылкай на EFE.

Паводле яго слоў, цяперашняя стыхія стала "адной з самых маштабных у краіне".

Урад Іспаніі збіраецца адправіць яшчэ 5000 вайскоўцаў і 5000 паліцыянтаў і грамадзянскіх гвардзейцаў для дапамогі ў супольнасць Валенсія, якая больш за ўсё пацярпела ад паводак.

"Размова ідзе аб самым вялікім разгортванні войскаў сіл дзяржаўнай бяспекі і ўзброеных сіл, якое калі-небудзь адбывалася ў нашай краіне ў мірны час", адзначыў іспанскі прэм'ер.

Ён таксама праінфармаваў, што зараз больш за 30 тысяч чалавек былі выратаваны з затопленых дамоў, дарог і прамысловых раёнаў.

Санчэс дадаў, што будзе створана міжведамасная камісія, якая будзе працаваць над тым, каб тэрмінова і хутка садзейнічаць рэканструкцыі і эканамічнаму адраджэнню пацярпелых раёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі