У Рэчыцы вада затапіла аўтамабілі і нават некаторыя жылыя памяшканні
Рэчыца, 23 красавіка 2024-га
У Рэчыцы вада часткова затапіла прыватны сектар — падворкі, агароды, склепы, гаспадарчыя пабудовы, аўтамабілі і нават некаторыя жылыя памяшканні. Мясцовая газета піша, што з панядзелка людзі з Пуцявой вуліцы ў разгубленасці — яны не былі гатовыя да такой паводкі. Праблемы такога маштабу там не ўзнікалі вельмі даўно. Мясцовасць нізінная, дамы і прысядзібныя ўчасткі размяшчаюцца ніжэй за ўзровень праезнай часткі, адзначае dneprovec.by.
Ратавальнікам і камунальнікам паставілі задачу вызваліць прыватнную забудову ад вады, ідзе яе адпампоўка. У Рэчыцкім райвыканкаме кажуць, што праблема не толькі з Пуцявой вуліцай, бо ёсць падтапленні і ў іншых месцах. Чыноўнікі раяць пацярпелым збіраць даведкі на пакрыццё маёмаснай шкоды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.