Паводка ў Лунінецкім раёне, затопленая дарога

У Лунінецкім раёне "ў дамах, на шчасце, сітуацыя штатная"

У Лунінецкім раёне "ў дамах, на шчасце, сітуацыя штатная" / lnc.by

На поўдні Беларусі працягваецца паводка. Сярод найбольш пацярпелых — Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці. Ратавальнікі паведамляюць, што ў некаторых населеных пунктах вада падышла да жылых дамоў: падтопленыя два падворкі ў Лунінцы, 1 — у аграгарадку Лахва, 80-метровы ўчастак дарогі ў Любачыне. "Лунінецкія навіны" пішуць пра падтапленні на 22 падворках, узровень вады там складае ад 10 да 25 сантыметраў. Адзначаецца, што "ў дамах, на шчасце, сітуацыя штатная". Мясцовым жыхарам раяць страхаваць сваю маёмасць — відаць, сітуацыя можа пагоршыцца.

Падтапленні трох жылых дамоў, 19 падворкаў, 7 гаспадарчых пабудоў і 6 лецішчаў зафіксаваныя ў Лельчыцкім, Жыткавіцкім, Светлагорскім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці. Падкрэсліваецца, што "пацярпелых няма", а "жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана".

Паводка ў Лунінецкім раёне, затопленая дарога
lnc.by
Паводка ў Лунінецкім раёне, затопленая дарога
Паводка ў Лунінецкім раёне, затопленая дарога

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі