Пітной вады ва Украіне бракуе амаль мільёну чалавек

Жыхарка Новай Кахоўкі на Херсоншчыне глядзіць, як вада падпальвае суседнія хаты / Reuters
Жыхарка Новай Кахоўкі на Херсоншчыне глядзіць, як вада падпальвае суседнія хаты / Reuters

Каля 700 тысяч чалавек сутыкнуліся з вострай нястачай пітной вады пасля трагедыі ў раёне Кахоўскай ГЭС, піша агенцтва AP са спасылкай на намесніка генсакратара ААН Марціна Грыфітса.

“Праўда ў тым, што гэта толькі пачатак ўсведамленняў наступстваў”, — сказаў Грыфітс.

У ААН таксама папярэдзілі, што наступствам паводкі стане скарачэнне экспарту зерня і падвышэнне цэн на харчаванне ва ўсім свеце.

Таксама ўжо цяпер вядома, што праз тое, што ў Чорнае мора за кароткі перыяд трапіла шмат прэснай вады з вадасховішча, пачынаецца мор рыбы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі