Пасля падрыву Кахоўскай ГЭС працягваецца эвакуацыя насельніцтва
Украінскія ратавальнікі / t.me/dsns_telegram/
Пасля падрыву Кахоўскай ГЭС працягваецца эвакуацыя насельніцтва. Некаторым жыхарам Херсонскай вобласці даводзіцца пакідаць свае дамы і маёмасць. Вада падтаплівае некаторыя населеныя пункты. Пацярпеў і Херсон.
Сіламі ўкраінскіх ратавальнікаў, паліцэйскіх і валанцёраў эвакуявана ўжо каля тысячы чалавек. Эвакуацыя праходзіць і на тэрыторыі Херсоншчыны, акупаванай расійскімі войскамі.
Пра падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС стала вядома раніцай 6 чэрвеня. Украінскі бок ускладае адказнасць на расійскіх акупантаў. Масква гэта абвяргае. І не дзіўна, яе ўжо абвінавачваюць у экацыдзе і парушэнні законаў і звычаяў вайны. "Укргідраэнерга" паведамляе, што Кахоўская ГЭС не падлягае аднаўленню ў яе ранейшым выглядзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.