Кахоўскую ГЭС ўжо не аднавіць — Укргідраэнерга

Разбураная дамба / t.me/ukrhydroenergo/
Разбураная дамба / t.me/ukrhydroenergo/

Узарваная акупантамі Кахоўская ГЭС не падлягае аднаўленню ў яе ранейшым выглядзе, абсталяванне машыннай залы цалкам знішчана, паведамляе "Укргідраэнерга".

"У выніку падрыву машыннай залы знутры Кахоўская ГЭС цалкам разбураная. Станцыя аднаўленню не падлягае", — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле ацэнкі "Укргідраэнерга", Кахоўскае вадасховішча будзе "спрацаванае" на працягу бліжэйшых 4 дзён. Узровень вады імкліва зніжаецца. Спецыялісты ўдакладняюць маштабы разбурэнняў, хуткасці і аб'ёмаў вады.

Пра падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС стала вядома раніцай 6 чэрвеня. Адбываецца эвакуацыя людзей з небяспечных месцаў у Херсонскай вобласці, якім пагражае падтапленне. Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак назваў падрыў  ГЭС экалагічным генацыдам — экацыдам. Украіна пачала расследаванне па фактах экацыду і парушэння законаў і звычаяў вайны.

Небяспекі для Запарожскай АЭС пасля разбурэння дамбы Кахоўскай ГЭС няма, заявілі ў МАГАТЭ. Эксперты арганізацыі знаходзяцца на станцыі, занятай расійскімі акупантамі, і сочаць за сітуацыяй.

"Ні вадой, ні ракетамі, ні чым яшчэ заўгодна тэрарыстам не ўдасца спыніць Украіну", — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі