Узарваная дамба Кахоўскай ГЭС
![Плаціна Кахоўскай ГЭС / @astrapress](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kax_6_06_3.jpg.webp?itok=2VoDGynz)
Плаціна Кахоўскай ГЭС / @astrapress
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі збірае Савет нацыянальнай бяспекі і абароны ў сувязі з сітуацыяй на Кахоўскай ГЭС, паведаміў кіраўнік офіса ўкраінскага прэзідэнта Андрэй Ярмак.
Сёння ноччу плаціна была разбурана. Украінскія ўлады абвінавачваюць у падрыве расіян. У расіян версіі інцыдэнту адрознівацца. Спачатку пісалі, што прычынай сталі начныя ўдары па Кахоўскай ГЭС, якія разбурылі засаўкі. "У выніку вада з Кахоўскага вадасховішча некантралюема стала скідацца ніжэй па плыні", — цытуе ТАСС мэра новай Кахоўкі Уладзіміра Лявонцьева. Затым той жа Лявонцьеў назваў трызненнем інфармацыю аб падрыве Кахоўскай ГЭС. Расійскія СМІ пішуць, што разбураныя 11 з 28 пралётаў, у зону падтаплення могуць патрапіць 80 населеных пунктаў.
Кіраўнік офіса ўкраінскага прэзідэнта Андрэй Ярмак заявіў, што расіяне зладзілі "экацыд". Яны "будуць адказваць за магчымае пазбаўленне пітной вады людзей на поўдні Херсоншчыны і ў Крыме, магчыма знішчэнне часткі населеных пунктаў і біясферы", — сказаў ён. Акрамя таго, па яго словах, такія дзеянні нясуць прамую пагрозу для Запарожскай АЭС. Украінскія ўлады пачалі эвакуацыю людзей з небяспечных месцаў у Херсонскай вобласці, піша Hromadske са спасылкай на аператыўнае камандаванне "Поўдзень".
![Взорвана дамба Каховской ГЭС](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kax_6_06.jpg.webp?itok=ySqfRGBs)
![Взорвана дамба Каховской ГЭС](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kax_6_06_2.jpg.webp?itok=CNUMswf8)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.