Паводка ў Гродне затапіла пляж, а на Слонімшчыне — 89 двароў
Паводка ў Гродне
Лютаўскае пацяпленне прывяло да паводкі на Нёмане. Узровень вады ў рацэ падняўся амаль на два метры ў параўнанні з летам, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".
Пад ваду сышоў пляж у лесапарку Пышкі. Да распранальняў, лавачак і "грыбкоў" на пляжы можна дабрацца толькі ў гумовых ботах. Праўда, да жылых дамоў вада не дабралася.
А вось у Слонімскім раёне Нёман затапіў 89 двароў. З іх 80 — у самім Слоніме, а яшчэ дзевяць — у вёсцы Вялікія Шылавічы. Вада стаіць толькі ў дварах, у жылых дамах яе няма.
Сіноптыкі прагназуюць, што хутка ўзровень вады ў Нёмане знізіцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.