"Паліцыянт спытаў, ці хачу я ракію". Андрэй Гнёт распавёў аб выездзе з Сербіі

У самалёце з Бялграда

У самалёце з Бялграда / Андрей Гнёт

"Я не пакінуў Сербію як звычайны чалавек, які ўзяў чамадан і паехаў у аэрапорт", – распавёў беларускі актывіст Андрэй Гнёт у Берліне падчас першай прэс-канферэнцыі пасля выезду з Сербіі.

У аэрапорт яго адвёз на ўласным аўто намеснік пасла Германіі. Там яго сустрэлі сербскія афіцыйныя прадстаўнікі.

“Адмысловыя людзі і паліцыянты вельмі ўважліва да мяне паставіліся. Яны забяспечылі бесперашкоднае праходжанне пашпартнага кантролю. Да мяне быў прыстаўлены паліцыянт, як персанальнае сек'юрыці. Мы казалі пра тое, што мне можа пагражаць фізічная небяспека, таму сербскі паліцыянт суправаджаў мяне да самага самалёта”.

“Полицейский спросил, хочу ли я ракию”. Андрей Гнёт рассказал о выезде из Сербии
Андрэй Гнёт / з асабістага архіву

“На дадзены момант у Сербіі працягваецца экстрадыцыйная працэдура. Змянілася толькі мера стрымання. Гэтая працэдура можа працягвацца, але яна ня мае тэрміну даўніны: гэта можа быць як год, так і 10 гадоў”.

Праваабаронца адзначыла, што небяспека можа захоўвацца ў любой краіне свету, таму што "беларускі рэжым выкарыстоўвае розныя працэдуры, у тым ліку, Інтэрпол, для пераследу сваіх апанентаў". Пераследы праз працэдуры Інтэрпола з'яўляюцца небяспечнымі, у тым ліку, у краінах Еўропы.

Сербскі адвакат Гнёта Владзімір Хрле пацвердзіў, што фармальна працэдура не скончылася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі