Як не трапіць у спіс Інтэрпала на вышук і што рабіць, калі цябе затрымалі — эфір

Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч / Еўрарадыё

Ужо неаднаразова прадстаўнікі Арменіі на розных узроўнях заяўлялі пра падтрымку гэтай дзяржавай беларусаў, якія выступілі супраць лукашэнкаўскага рэжыму і цяпер пераследуюцца. Гаворка ішла не толькі пра тое, што такіх людзей не будуць дэпартаваць у Беларусь, але і пра  адсутнасць рэакцыі на запыты пра вышук з Беларусі і адмову супрацоўнічаць з сілавымі структурамі адтуль. Але 2 верасня стала вядома, што грамадзянку Беларусі Дзіяну Маісеенка затрымалі ў Арменіі, бо яна знаходзіцца ў вышуку ў Беларусі па "народным" артыкуле 342. Пра гэта паведаміў юрыст Алесь Міхалевіч. У рукі сілавікоў яна трапіла, калі перасякала грузінска-армянскую мяжу.

Як даведацца, ці ёсць ты ў нейкіх спісах міжнароднага вышуку, і чым знаходжанне ў такіх спісах пагражае? Што рабіць, калі вашае імя ў спісах Інтэрпала ёсць, ці можна дамагчыся выдалення сябе з такіх спісаў? Якія краіны застаюцца небяспечнымі для беларусаў і што рабіць, калі цябе затрымалі ў адной з такіх краін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, кіраўнік адвакацкага бюро "Legal status" Алесь Міхалевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі