Качанава вырашыла праверыць, "ці сапраўды ўсё так падаражэла"
Наталля Качанава вырашыла праверыць, "ці сапраўды ўсё так падаражэла", піша газета "Звязда". У аўторак кіраўніцу Савета Рэспублікі бачылі ва ўнівермагу "Беларусь". Яна нешта запісвала. Па словах Качанавай, яна "змагла ацаніць наяўнасць прадуктаў харчавання і прамысловых тавараў на паліцах". "Газавыя пліты "Гефест", халадзільнікі "Атлант", беларускія тэлевізары — усё ёсць", — радасна гаварыла кіраўніца СР. І пустых паліц яна, відаць, не адшукала.
Пасля наведвання аптэкі Наталля Качанава сказала, што "цэны тут калі і памяняліся, то неістотна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.