Каля 450 спробаў нелегальнага пранікнення ў краіну спынілі за суткі ў Польшчы

Аўтамабіль памежнай службы Польшчы на патруляванні / Straż Graniczna​
Аўтамабіль памежнай службы Польшчы на патруляванні / Straż Graniczna​

За пятніцу польскія памежнікі спынілі 457 спробаў нелегальнага пранікнення ў краіну.

Чацвярых чалавек затрымалі. Двое з іх кубінцы, і двое грамадзяне Сірыі.

"Астатнія спробы былі сарваныя", — адзначылі ў пагранслужбе Польшчы. Там таксама падкрэслілі, што з пачатку верасня вартавыя мяжы спынілі ўжо амаль 1,700 такіх спробаў.

Польшча, Літва і Латвія ў апошнія месяцы сутыкнуліся з сур'ёзнай праблемай нелегальнай міграцыі. Колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі вырасла ў дзясяткі разоў.

Па дадзеных польскіх уладаў, з пачатку года каля 10 тыс. чалавек спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі, з іх амаль 4 тыс. — у верасні. 

Улады еўрапейскіх краін сцвярджаюць, што да стварэння міграцыйнага крызісу можа быць датычны афіцыйны Менск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі