Каля тысячы індыйскіх студэнтаў у Беларусі просяць вярнуць іх дадому
Медыкі ў Індыі / Reuters
Каля тысячы індыйскіх студэнтаў затрымаліся ў Беларусі з-за каранавіруса, спынення авіязносін і закрыцця межаў. Іх відэазварот апублікавала індыйскае выданне divyabhaskar.co.in. У ім яны просяць выслаць па іх у Беларусь самалёт.
Бацькі студэнтаў ужо больш за месяц просяць дапамогі ў індыйскіх уладаў, але пакуль безвынікова. Па словах сваякоў студэнтаў, у Беларусі "крытычная сітуацыя з-за бяздзейнасці ўладаў".
"Колькасць выяўленых выпадкаў каранавіруса ў Беларусі расце як на дражджах. Да гэтага часу не было прынята ніякіх мер. У Беларусі — высокая рызыка заразіцца каранавірусам, таму што там ніякія меры не прынятыя", — цытуе студэнтаў і іх бацькоў індыйскае выданне.
У навучальным годзе 2019/2020 у Беларусі вучацца 23 тысячы студэнтаў з 108 краін свету. Найбольшая колькасць замежнікаў традыцыйна ў БДУ, мінскім медыцынскім універсітэце і БНТУ. У медыцынскіх універсітэтах шмат студэнтаў з Індыі, Шры-Ланкі, Лівіі і Іарданіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.