Каля ўзбярэжжа Канады шукаюць згубленую ў 1950 годзе атамную бомбу
Каля ўзбярэжжа Канады шукаюць згубленую ў 1950 годзе атамную бомбу. Невядомы аб'ект каля архіпелага Хайда-Гуаі знайшоў дайвер і вырашыў, што гэта... НЛА. Цяпер знаходкай зацікавіўся канадскі флот. Спецыялісты правераць, ці сапраўды гэта бомба, якую так даўно шукалі і ці ўяўляе яна якую-небудзь небяспеку.
Як піша The Guardian, у лютым 1950 года амерыканскі бамбардзіроўшчык выконваў у гэтым рэгіёне трэніровачны палёт. З нейкай прычыны палова рухавікоў самалёта загарэлася. Экіпаж быў вымушаны скінуць бомбу ў Ціхі акіян і эвакуявацца.
Фота: U.S. Air Force
Фота: theguardian.com