Камунальная аварыя ў Мазыры, падчас рамонтных работ у яму праваліўся экскаватар

Эскаватар апынуўся ў яме, якую капаў

Эскаватар апынуўся ў яме, якую капаў / mazyr.by

30 студзеня здарылася камунальная аварыя ў Мазыры. Раптоўна ўзнікла праблема з вадаправодам на бульвары Юнацтва. Там неабходна замена трубы, пракладзенай на глыбіні трох метраў. У "Мазырвадаканале" кажуць, што "аварыя складаная". Для гараджан, якія засталіся без вады, прыехала цыстэрна, паведамляе mazyr.by.

Падчас рамонтных работ у яму, якую капаў, праваліўся экскаватар. Яго давялося адтуль выцягваць.

Наступствы аварыі ліквідавалі позна ўвечары.

Камунальная аварыя ў Мазыры, падчас рамонтных работ у яму праваліўся экскаватар
mazyr.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі