Кавалеўскі: Захад выставіць новыя ўмовы рэжыму Лукашэнкі

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі / тэлеграм-канал Аб'яднанага пераходнага кабінета

Дырэктар Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі на стрыме Еўрарадыё выказаў думку, што Захад будзе выстаўляць рэжыму Лукашэнку новыя ўмовы, але на сённяшні дзень многія з іх не надта актуальныя.

— Няма сумневу ў тым, што такія выбары [сумленныя] на сённяшні дзень немагчымыя ва ўмовах, калі тысячы людзей знаходзяцца ў турмах, калі палітычныя лідары не могуць браць удзел у выбарах і калі няма незалежных СМІ, якія б асвятлялі гэтыя выбары. 

На сённяшні дзень няма базавых умоў. Але да гэтага можна прыйсці, я спадзяюся, што, калі будзе весціся гаворка пра свабодныя выбары, у Беларусі будзе дэмакратычная ўлада, здольная іх правесці.

Кавалеўскі кажа, што дэмакратычныя сілы спрабуюць пераканаць міжнародную супольнасць у тым, што дэмакратычная і незалежная  Беларусь — у інтарэсах рэгіянальнай бяспекі.

— Бо мы пабачылі, што праз ігнараванне Беларусі рэжым Лукашэнкі стаў пагрозай міжнароднаму міру і бяспецы, і гэта абсалютна новы ўзровень за ўсе 30 гадоў яго кіравання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі