КДБ спыніў крымінальны пераслед Змітра Дашкевіча
КДБ спыніў крымінальны пераслед Змітра Дашкевіча. Ён ужо не праходзіць па справе аб “арганізацыі масавых беспарадкаў”. Пра гэта Дашкевіч даведаўся з ліста, атрыманага 8 чэрвеня з дзяржбяспекі.
“Месяц пратрымаць па турмах і заявіць: “у вашых дзеяннях няма складу злачынства” — такога, на маёй памяці. з КДБ яшчэ не здаралася”, — піша актывіст у Facebook. Ён лічыць, што гэта “агульная невялікая перамога”, а “вялікая будзе тады, калі ўсе затрыманыя па “справе патрыётаў” атрымаюць гэткія ж паперкі”.
Раней стала вядома, што падобны дакумент з КДБ атрымаў маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі.