Кіеўскія ўлады пацвердзілі, што помнік Жызнеўскаму знеслі з іх санкцыі
Пётр Парашэнка з сваёй жонкай Марынай каля помніка Міхаілу Жызнеўскаму, студзень 2018 года
Помнік герою Нябеснай Сотні беларусу Міхаілу Жызнеўскаму знік па распараджэнні кіеўскіх уладаў. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе, які атрымала Радыё "Свабода".
У дакуменце таксама няма звестак, што дэмантаж абмяркоўвалі з грамадскай супольнасцю.
Прычынай дэмантажу называюць тое, што манумент не быў на балансе ЖКГ і дэпартамента культуры, а таксама не меў ахоўнага статусу.
На месцы помніка Жызнеўскаму плануюць паставіць помнік героям-кіяўлянам, якія загінулі ў антытэрарыстычнай апэрацыі з 2014 года на ўсходзе Украіны.
Як распавядала Еўрарадыё, у кастрычніку зніклы помнік беларускаму добраахвотніку знайшлі ў кіеўскім лесе непадалёк ад месца, дзе ён стаяў да 2021 года.
Міхаіл Жызнеўскі — беларус з Гомеля, які загінуў на Майдане 22 студзеня 2014 года. Ён стаў Героем Украіны і атрымаў ордэн Герояў Нябеснай Сотні пасмяротна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.