Кіраўніца Еўракамісіі распавяла пра шосты пакет санкцый супраць Расіі

Кіраўніца Еўракамісіі распавяла пра шосты пакет санкцый супраць Расіі

4 траўня кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен анансавала шосты пакет санкцый супраць Расіі. У ім будзе забарона на імпарт расійскай нафты (найхутчэй паэтапная). Мэта — "максімальна ўзмацніць ціск на Расію", мінімізуючы пры гэтым яе ўздзеянне на эканомікі краін ЕС. Ад сістэмы SWIFT адключаць яшчэ тры буйныя банкі, а сярод іх — Сбербанк. ЕС нанясе ўдар па расійскай прапагандзе — на тэрыторыі Еўрасаюза забароняць вяшчанне трох буйных расійскіх тэлеканалаў.

Таксама будуць і новыя персанальныя санкцыі. У чорны спіс дададуць расійскіх вайскоўцаў, у тым ліку і тых, хто мае дачыненне да ваенных злачынстваў ва Украіне. Ёсць даныя, што пад санкцыі можа трапіць патрыярх Кірыл, кіраўнік РПЦ, які ўхваляе расійскую агрэсію супраць Украіны.

Шосты пакет санкцый можа быць запушчаны ў канцы гэтага ці ў пачатку наступнага тыдня. Чакаецца, што ён закране і Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі