Новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі і Расіі могуць зацвердзіць да 9 траўня

Новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі і Расіі могуць зацвердзіць да 9 траўня

Новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі і Расіі могуць зацвердзіць да 9 траўня. Пра гэта піша карэспандэнт RFE/RL у Бруселі Рыкард Юзвяк. Галоўная інтрыга — ці будзе ў новым пакеце санкцый эмбарга супраць паставак расійскай нафты.

"Бі-Бі-Сі" нагадвае, што ЗША, Канада, Вялікабрытанія і Аўстралія ўвялі прамыя забароны на набыццё расійскай нафты, а 27 чальцоў ЕС дамовіцца пра агульнае эмбарга пакуль не змаглі. У Бруселі схіляюцца да ўвядзення забароны на імпарт нафты з РФ да канца года. Пры гэтым у шостым пакеце санкцый могуць быць асобна адзначаны выключэнні для Венгрыі і Славакіі. Раней Будапешт прыгразіў накласці вета на магчымае рашэнне Еўрасаюза аб увядзенні эмбарга.

Тым часам многія нафтаперапрацоўчыя заводы ў ЕС самі спынілі закупкі расійскай нафты ці паабяцалі гэта зрабіць пасля заканчэння дзейных кантрактаў.

Ад расійскай нафты не адмаўляюцца Індыя і Кітай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі