Кіраўнік МЗС Венгрыі прыехаў у Беларусь, каб "прадставіць мірную пазіцыю"

Петэр Сіярта / twitter.com/belarusmid
Петэр Сіярта / twitter.com/belarusmid

У Мінск з працоўным візітам прыляцеў міністр замежных спраў і знешнеэканамічных сувязяў Венгрыі Петэр Сіярта, паведамляе МЗС Беларусі.

У яго запланаваныя перамовы з міністрам замежных спраў нашай краіны Сяргеем Алейнікам і міністрам эканомікі Аляксандрам Чарвяковым.

Сам Сіярта ў Фэйсбуку патлумачыў мэту свайго візіту: "Відавочна, што многія нападуць на мяне праз візіт, але наша пазіцыя зразумелая: каналы сувязі трэба трымаць адкрытымі. Калі б мы не паводзілі сябе так, я б таксама сёння не змог данесці пасланне заклікі да міру".

Ён заявіў, што будзе размаўляць пра вайну ва Украіне і прадстаўляць на перамовах у Мінску мірную пазіцыю. "Венгрыя чакае, што ўсе чальцы міжнароднай супольнасці будуць дзейнічаць для забеспячэння неадкладнага міру і пазбягання крокаў, якія могуць падоўжыць або эскаліраваць вайну", — падкрэсліў венгерскі міністр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі