Кіраўнікі спецслужбаў Беларусі правядуць сустрэчу з Уладзімірам Пуціным
На сустрэчы будуць таксама прысутнічаць кіраўнікі спецслужбаў іншых краін СНД / planetofhotels.com
Кіраўнікі спецслужбаў Беларусі сустрэнуцца ў сераду ў Маскве з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамляе РІА "Новости".
Сустрэча пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі. На ёй таксама будуць прысутнічаць кіраўнікі спецслужбаў іншых краін СНД, у тым ліку Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістана, Туркменіі і Узбекістана.
Кіраўнікі сілавых ведамстваў прыбудуць 13 кастрычніка ў сталіцу Расіі для ўдзелу ў XVII пасяджэнні нарады кіраўнікоў органаў бяспекі і разведвальных службаў дзяржаў СНД.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.