Класным кіраўнікам мінскіх школ загадалі збіраць у вучняў аналізы калу

Класным кіраўнікам мінскіх школ загадалі збіраць у вучняў аналізы калу

Мінскі педагог Яўген Лівянт апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку два дакументы, якія пацвярджаюць, што на класных кіраўнікоў мінскіх школ ўскладзены абавязак па зборы “біяматэрыялу” для прафілактыкі гельмінтозу. Іншымі словамі, настаўнікі павінны збіраць у дзяцей аналізы калу.

Лівянта гэта абурае. “Кожны дзень тысячы дзяцей здаюць аналізы ў паліклініках — і ў сувязі з хваробай, і для атрымання даведкі. Прапаную ўключыць гэты маніторынг у абавязковыя аналізы. Гэта ж відавочнае і простае рашэнне. У паліклініках жа ёсць спецыялісты і спецыяльныя месцы для захоўвання аналізаў”, — напісаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі