Кніга палітвязня Максіма Знака "Зэкамерон" увайшла у шорт-ліст брытанскай прэміі

Вокладка кнігі Максіма Знака "Зэкамерон" у англійскім перакладзе / scotlandstreetpress.com

Вокладка кнігі Максіма Знака "Зэкамерон" у англійскім перакладзе / scotlandstreetpress.com

Дакументальны раман Максіма Знака "Зэкамерон" увайшоў у шорт-ліст брытанскай Прэміі Рэспублікі Свядомасці (Republic of Consciousness Prize). У ёй штогод узнагароджваюць мастацкую літаратуру, выдадзеную невялікімі выдавецтвамі Вялікабрытаніі і Ірландыі, піша bellit.info.

Твор беларускага палітвязня стаў адным з пяці асноўных прэтэндэнтаў на ўзнагароду. "Зэкамерон" у перакладзе Джыма і Элы Дзінглі выйшаў у выдавецтве Scotland Street Press.

"Падманліва лёгкія, але моцныя гісторыі зняволенага беларускага юрыста і актывіста. Сапраўды важная кніга", — рэзюмуе журы прэміі.

Удзельнік штаба Віктара Бабарыкі Максім Знак знаходзіцца ў зняволенні з 9 верасня 2020 года. Ён асуджаны закрытым судом на 10 гадоў калоніі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі