Колькі прыходзіцца смецця на аднаго чалавека ў Беларусі?

Колькі прыходзіцца смецця?

Колькі прыходзіцца смецця? / pixabay.com

У Беларусі на аднаго чалавека прыходзіцца больш за 430 кг смецця. Пра гэта расказала прадстаўнік ДУ "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" Святлана Мацкевіч, піша BAR24.

На кожнага беларуса прыпадае ў сярэднім 433 кг камунальных адходаў. У 1997 было 177 кг — у 2,5 разы менш. Паводле ацэнак экспертаў, ад 30% да 50% смеццевага кошыка — гэта палімернае пакаванне.

Як вырашыць праблему такой колькасці смецця?

— Ёсць прагрэсіўны механізм і экалагічны, і эканамічны, які ўкаранёны ў нашай краіне. Гэта прынцып пашыранай адказнасці вытворцы. Ён працуе ў Беларусі з 2012 года. Гэты прынцып азначае, што адказнасць за ўтылізацыю тавараў упакоўкі пасля выкарыстання ляжыць на вытворцах і пастаўшчыках. Яны абавязаны забяспечыць збор, абясшкоджванне, выкарыстанне адходаў тавараў і ўпакоўкі, калі яны ўжо адслужылі сваё, — распавяла экспертка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі