Колькі студэнты зарабляюць на “капрамонце” перад “Дажынкамі”?
Папрацаваўшы два тыдні на будоўлях у Лідзе, мінскі студэнт уцёк шабашыць грузчыкам на “Ждановічах” і падзяліўся сваёй гісторыяй з Еўрарадыё. У Лідзе поўным ходам ідзе “добраўпарадкаванне”, якое заўжды папярэднічае “Дажынкам”. Будаўнікі, сярод якіх шмат школьнікаў і студэнтаў, ахвочых да летніх заробкаў, разварушылі горад дашчэнту. Па Лідзе паўзуць чуткі, што будоўлі спазняюцца, і свята ўраджаю перанясуць на кастрычнік, распавёў Еўрарадыё адзін з такіх лідскіх студэнтаў, які цяпер вучыцца ў Мінску:
“Што цэнтр, што мікрараён — розніцы няма. Вуліцы разрытыя цалкам, асфальт падняты, пракладаюцца і перасцілаюцца новыя дарогі. Рэканструююцца гасцініцы, абодва вакзалы. Згодна з нейкім планам выкапалі некалькі штучных азёраў...”
Апошнім часам герой нашай гісторыі падпрацоўваў у адной з невялікіх будаўнічых брыгадаў.
Студэнт: “Мы займаліся добраўпарадкаваннем вуліц: клалі плітку, бардзюры і гэтак далей. Узялі мяне звычайным падсобным рабочым. З мінімальным акладам. Таму што падсобнік, таму што студэнт, таму што будаўнічай спецыяльнасці няма. Але працаваў я за ўсіх: і маляром, і тынкоўшчыкам...”
Еўрарадыё: Ці шмат там працуе студэнтаў ды школьнікаў?
Студэнт: “Так, шмат. У маёй брыгадзе было 8 чалавек. З іх трое — школьнікі, і я — студэнт”.
Сярод тых, хто ўладкаваўся падпрацоўваць самастойна, ходзяць легенды пра будатрады БРСМ, дзе “і плацяць нармальна, і працу робіш толькі сваю”. Саюз моладзі сапраўды накіраваў сваіх актывістаў у Ліду. Нягледзячы на тое, што ў падрыхтоўцы папярэдніх, кобрынскіх “Дажынак”, ідэалагічна падкаваная моладзь амаль не ўдзельнічала:
“Летась у прынцыпе не было ў Кобрыне дамоваў на працу студэнцкіх атрадаў. Сёлета ў Лідзе — шмат, — распавяла інспектар Рэспубліканскага штабу студэнцкіх атрадаў Надзея Шахоўская. — У самім горадзе — восем. І яшчэ некалькі ў Лідскім раёне”.
У рэгіёне працуе і некалькі валанцёрскіх атрадаў. Астатнія атрымліваюць заробкі. Праўда, не вельмі вялікія:
Надзея Шахоўская: “150 тысяч, 180 тысяч... Гэта сэрвісныя атрады. Але гэта мінімум, вядома, гэта адны з самых маленькіх заробкаў”.
Каб даведацца, ці сапраўды 180 тысяч — гэта мінімум для актывіста БРСМ на будоўлях у Лідзе, мы паспрабавалі датэлефанавацца да мясцовай ячэйкі. Але ніводны гарадскі тэлефон не адказваў. Калі мы звярнуліся з гэтай праблемай у “Белтэлекам”, нам паведамілі, што яны... адключаныя за няплату!
Супрацоўніца “Белтэлекама”: “Тэлефон сакратара — 2-07-10. Ён адключаны за няплату. Значыць, яны ўсе адключаныя, калі адключаны тэлефон сакратара. Яшчэ адзін іх тэлефон — 2-42-20, але ён таксама адключаны”.
Відаць, з фінансамі ў лідскага БРСМ сапраўды не вельмі. Затое трапіць у будатрад проста: дастаткова “камсамольскага” пасведчання. Паводле словаў нашага суразмоўцы, у іншым выпадку ўладкавацца ў брыгаду без асабістых сувязяў вельмі складана. Калі гэтыя сувязі не звышмоцныя — складана будзе і зарабіць:
Студэнт: “У прынцыпе, плацілі пасутачна. Можна было адпрацаваць тры дні і ўзяць разлік. Але так рабіць вельмі не любілі. Казалі: адпрацуй лепш месяц, мы тады табе ўсё налічым. Але ў той жа час карысталіся любым выпадкам, каб звольніць. А пасля сказаць што-небудзь накшталт: ты ўсяго паўтара тыдні адпрацаваў, нармальны аклад мы табе не заплацім.
Калі я апошні раз браў разлік, мне за тры дні заплацілі 75 тысяч. У той жа час, скажам так, прафесіяналам, якія ганялі мяне і школьнікаў рабіць іх працу, заплацілі тысяч па 200”.
Вядома ж, падрыхтоўка роднага горада да “Дажынак” — справа вельмі і вельмі добрая. І вельмі патрыятычная. Але цяпер наш студэнт працуе ў Мінску на рынку “Ждановічы”: разгружае фуры з кавунамі. Атрымлівае па 70-100 тысяч за дзень і не шкадуе пра тое, што прамяняў будаўнічую пляцоўку на кірмаш.