Кошты ў мінскіх гатэлях за два гады знізіліся на 30-40%

Кошты ў мінскіх гатэлях за два гады знізіліся на 30-40%

Кошты ў мінскіх гатэлях у параўнанні з лютым 2015 года знізіліся ў сярэднім на 20% у еўранамінале. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе кансалтынгавай кампаніі Colliers International, піша партал tut.by.

Калі ж параўноўваць з лютым 2014 года, то кошты знізіліся на 27-41% ў еўранамінале — у залежнасці ад катэгорыі гатэля. Такім чынам, яны наблізіліся да коштаў у бліжэйшых еўрапейскіх сталіцах.

Адной з прычын такога зніжэння эксперты называюць рост канкурэнцыі паміж гатэлямі, якія працуюць у адным фармаце. Пачынаючы з 2014 года ў Мінску ўвялі 17 новых гатэляў, прапанова вырасла ў 2,2 раза.

Дырэктар дэпартамента кансалтынгу і даследаванняў Colliers International у Беларусі Дзяніс Чацверыкоў кажа, што на нізкія кошты ўплывае таксама сезон, калі мала гасцей. Акрамя таго, па словах спецыяліста, шэраг гатэляў, асабліва дзяржаўных, усё-ткі знізілі свае выдаткі, што таксама дазволіла ім крыху знізіць кошты. Інфляцыя рубля на гэта не паўплывала, мяркуе Чацверыкоў.

Дарэчы, сярэдняя загрузка мінскіх гатэляў у гэтым годзе склала ўсяго 41%.

Кошты ў мінскіх гатэлях за два гады знізіліся на 30-40%

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі