Краіна Сальвадор першай у свеце легалізуе біткоін
Таблічка ў Сальвадоры з надпісам аб тым, што тут прымаюць біткоін / Reuters
Прэзідэнт Сальвадора Наіб Букеле заявіў, што біткоін можа стаць афіцыйным плацежным сродкам у краіне. Адпаведны законапраект кіраўнік Сальвадора збіраецца ўнесці ў Кангрэс на наступным тыдні.
Так адносна невялікая краіна ў Цэнтральнай Амерыцы стане першай у свеце, дзе звыклыя грошы заменіць крыптавалюта.
У Сальвадоры ўжо ёсць адна з самых прагрэсіўных у свеце біткоін-супольнасцяў. Гэта праект Bitcoin Beach ў вёсцы Эль-Зантэ. Крыптаэнтузіясты і мясцовыя жыхары ствараюць замкнёную эканоміку, дзе замест звычайных грошай выкарыстоўваецца біткоін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.