Краіны ЕС купілі ў Беларусі і РФ падсанкцыйнай фанеры на 1,5 мільярда еўра

Краіны ЕС куплялі ў Беларусі фанеру, супраць якой увялі санкцыі / pixabay.com
У краіны Еўрасаюза працягвала паступаць фанера з Беларусі і Расіі, калі на яе пастаўкі ўжо дзейнічалі санкцыі. Ад ліпеня 2022 года, калі ЕС абмежаваў імпарт прадукцыі дрэваапрацоўкі з РБ і РФ, да кастрычніка 2024-га было закуплена фанеры на 1,5 мільярад еўра.
Пра гэта сцвярджаецца ў расследаванні арганізацыі Earthside. Аўтары расследавання працавалі пад прыкрыццём дзевяць месяцаў. Паводле іх, у Расіі некаторыя лясныя масівы наўпрост кантралююць вайскоўцы, якія атрымліваюць прыбытак ад высечкі лесу. У Беларусі на перапрацоўцы драўніны выкарыстоўваецца "рабская праца палітычных зняволеных, якія зазнаюць катаванні".
Беларуская і расійская фанера ідзе пад дакументамі прадукі іншых краін — напрыклад, Кітая, Казахстана, Грузіі ды Турцыі. Найбуйнейшымі імпарцёрамі выступаюць Польшча, Эстонія, Германія, Грэцыя, Італія, Іспанія і Партугалія. Паводле расследвальнікаў, штодня ў ЕС паступаюць 22 кантэйнеры з падсанкцыйным таварам.
Аўтары расследавання сцвярджаюць, што з беларускай і расійскай фанеры ў Еўропе вырабляюць мэблю, паркет, спартыўны інвентар і цацкі. Сярод пакупнікоў называюць пастаўшчыкоў найбуйнейшай польскай сеткі мэблевых крамаў Black Red White і найбуйнейшага вытворцуа сценак для скалалазання Walltopia.
Падрабязныя вынікі свайго расследавання Earthsight плануе накіраваць адпаведным органам улады ў краінах Еўропы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.