“КРАМА” прэзентуе новы альбом і дорыць аўтографы

31 жніўня ў музычнай краме “Містэрыя гуку”, якая знаходзіцца ва універсаме “Суседзі” (былы “Рыга”) легендарны гурт “КРАМА” прадставіць аматарам сваёй творчасці доўгачаканы новы альбом – “Усё жыцьцё – дзіўны сон”. Прыхільнікі гурта, якія прыйдуць у гэты дзень а 18-й гадзіне ў “суседскую” “Містэрыю гуку”, змогуць атрымаць аўтографы на “свежы” дыск “КРАМЫ” ад лідэра гурта Ігара Варашкевіча і гітарыста Сержука Трухановіча.

Да гэтага часу новыя песні з альбома “Усё жыцьцё – дзіўны сон” беларускія меламаны маглі пачуць толькі на нешматлікіх канцэртах “КРАМЫ”. Цалкам праграму, з-за забароны аддзелам культуры Мінгарвыканкаму правесці канцэрт у адным з клубаў Мінску, музыкі вымушаныя былі прэзентаваць у Польшчы падчас фестывалю “Басовішча”. Там жа прадаваўся і пілотны наклад альбома.

Напярэдадні аўтограф-сесіі “КРАМЫ” Еўрарадыё дазванілася лідэру гурта Ігару Варашкевічу.

Мы ўжо прывыклі да таго, што месца правядзення канцэртаў беларускамоўных гуртоў у апошні момант з-за розных прычынаў раптоўна змяняецца. Спадзяюся з аўтограф-сесіяй “КРАМЫ” нічога такога ў апошні момант не здарылася?

Не. Сёння а 18-й гадзіне ва універсаме “Рыга”, цяпер ён называецца “Суседзі”, адбудзецца аўтограф-сесія гурта “КРАМА”, дзе мы прадставім новы альбом “Усё жыцьцё – дзіўны сон”.

Хто будзе пакідаць прыхільнікам творчасці “КРАМЫ” свае аўтографы?

Буду я і Сяржук Трухановіч. Справа ў тым, што там фізічна цяжка знаходзіцца ўсім разам. Акрамя таго, мы, у прынцыпе, удваіх усё рабілі: канцэпцыю, апрацоўкі. І будзе яшчэ наш адміністратар Паша Кашырын, якого ў музычнай тусоўцы ведаюць па клубе “Графіці”.

Дзе выдавалі дыск, і якім накладам ён выйшаў?

Выпускала дыск фірма з Гомеля “Гоў-рэкадз”, да яе нам параіў звярнуцца Аляксандр Памідораў. А наклад – пакуль што тысяча дыскаў. Дзе яны будуць прадавацца, гэта пытанне не да мяне, але ў “Містэрыі гуку” будуць дакладна.

Фота — photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі