“Крумкачы” прайгралі “Шахцёру”— 0:2

“Крумкачы” прайгралі “Шахцёру”— 0:2

Футбольны клуб “Крумкачы” саступіў салігорскаму “Шацёру” — 0:2. 7 траўня каманды сустрэліся ў рамках матчу 6-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Галамі ў “гарнякоў” адзначыліся Павел Рыбак і Мікалай Януш.

Дзякуючы гэтай перамозе “Шахцёр” цяпер дзеліць 2-3 месца разам са “Слуцкам” і ўсяго на адно ачко адстае ад лідара — барысаўскага БАТЭ.

Раней у рамках гэтага тура згулялі наступныя пары: “Славія” — БАТЭ — 0:6, “Дынама” (Мінск) — “Гомель” — 1:0, “Слуцк” — “Мінск” — 2:0, “Віцебск” — “Гарадзея” — 0:0.

Праграму тура завершаць матчы “Нафтан” — “Тарпеда-БелАЗ” і “Дняпро” — “Нёман”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі