Латвія забараняе ўезд аўтамабіляў, зарэгістраваных у Расіі

Латвія і Літва зачыняюць межы для расійскіх аўтамабіляў

Латвія і Літва зачыняюць межы для расійскіх аўтамабіляў / ELTA

Улады Латвіі з 12 верасня забаранілі ўезд на тэрыторыю краіны аўтамабіляў, зарэгістраваных у Расіі. Мытнікі будуць канфіскоўваць машыны, калі іх уладальнік адмовіцца вярнуцца ў Расію ці Беларусь, піша DELFI.

Напярэдадні Еўракамісія ўвяла санкцыі супраць грамадзян Расіі, забараніўшы ім увозіць на тэрыторыю ЕС аўтамабілі, смартфоны і ноўтбукі, набытыя ў Расіі.

Пры гэтым латвійскія ўлады дазваляюць вяртацца з ЕС у Расію на легкавых аўтамабілях з расійскімі нумарамі пры ўмове, што яны выкарыстоўваюцца толькі як сродак перамяшчэння.

Дарэчы, сёння ўлады Літвы папярэдзілі, што пры ўездзе ў краіну будуць канфіскоўваць аўтамабілі з расійскімі нумарамі — незалежна ад таго, грамадзянін якой краіны будзе кіраваць машынай.

Разам з тым у МЗС Фінляндыі заявілі, што аўтамабілі з расійскімі нумарамі па-ранейшаму змогуць уязджаць на тэрыторыю краіны без аніякіх перашкодаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі