У Латвіі прапануюць закрыць адзін з двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

КПП "Сілэнэ" / LETA

КПП "Сілэнэ" / LETA

У Латвіі прапануюць закрыць адзін з пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Гэта — "Сілэнэ", з беларускага боку — "Урбаны". Як паведамляе lsm.lv, з такой прапановай да ўраду звернецца начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Гунціс Пуятс. Ён спасылаецца на павелічэнне спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі ў Латвію. Закрыццё аднаго з пунктаў пропуску дазволіла б атрымаць дадатковую колькасць памежнікаў для аховы латвійска-беларускай мяжы.

Начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі кажа, што мінулы тыдзень быў самым напружаным з пачатку міграцыйнага крызісу ў 2021-м. Як вядома, адказнасць за яго Захад ускладае на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Праз мяжу спрабавалі прарвацца амаль 900 чалавек. Памежнікам дапамагаюць паліцэйскія і вайскоўцы, прыехалі 20 літоўскіх памежнікаў.

Пуятс перакананы, што на дадзены момант рэжым Лукашэнкі (верагодна, пасля кансультацый з Крамлём) вырашыў атакаваць з дапамогай мігрантаў менавіта Латвію.

У выпадку закрыцця пункта пропуску "Сілэнэ", застанецца толькі адзін дзейны пункт на мяжы Латвіі і Беларусі — "Патэрніекі" (з беларускага боку — "Грыгароўшчына").

Калі сітуацыя з нелегальнымі мігрантамі не палепшыцца, наступным крокам уладаў Латвіі стане поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю. Раней улады Латвіі кансультаваліся па гэтай праблеме з уладамі Літвы і Польшчы.

18 жніўня Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі