Led Zeppelin абвінавацілі ў 40-гадовым плагіяце (Відэа)

Амерыканскі фолк-спявак Джэйк Холмс падаў іск у суд супраць гітарыста Led Zeppelin Джымі Пэйджа за плагіят.  Як паведамляе рэсурс TMZ.com, музыка сцвярджае, што ўдзельнікі легендарнага брытанскага рок-гурта скралі ў яго мелодыю песні Dazed and Confused. Холмс запісаў кампазіцыю з такой назвай яшчэ ў 1967 годзе, а праз два гады на дэбютным альбоме Led Zeppelin з'явіўся трэк з такой жа назвай і вельмі падобнай мелодыяй.

Зараз Джэйк Холмс патрабуе ад Пэйджа, які значыцца на альбоме, як аўтар кампазіцыі, кампенсаваць яму маральную шкоду. У якую суму яе ацаніў спявак, не называецца, але па законе Холмс зможа патрабаваць кампенсацыю толькі за апошнія тры гады.

Чаму амерыканец падаў у суд толькі праз 40 гадоў пасля магчымага крадзяжу не паведамляецца. Вядома толькі, што Джымі Пэйдж чуў Dazed and Confused у версіі Джэйка Холмса, калі яшчэ быў удзельнікам The Yardbirds. У 1967 годзе фолк-выканаўца выступаў у іх на разагрэве.

Гітарыст пачаў складаць варыяцыі на тэму Dazed and Confused з новым тэкстам яшчэ разам з The Yardbirds, а затым перанёс гэтую працу і ў новы калектыў Led Zeppelin.

Прапануем параўнаць трэкі Холмса і двух калектываў Пэйджа:









Фота: electricityandlust.files.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі