Лідар беларускіх камуністаў аспрэчвае, што ў Курапатах была знішчана эліта

Лідар беларускіх камуністаў аспрэчвае, што ў Курапатах была знішчана эліта

Лідар беларускіх камуністаў Аляксей Сокал аспрэчвае, што ў Курапатах пад Мінскам падчас сталінскіх рэпрэсій была знішчана эліта беларускай нацыі. У суботу ён выступіў на другім пасяджэнні XIII з'езда Камуністычнай партыі Беларусі, які прайшоў у Мінску. Сокал абураны публікацыямі ў "апазіцыйных СМІ" пра рэпрэсіі ў савецкай Беларусі.

"Сутнасць іх антыкамуністычнай ідэалогіі зводзіцца да таго, што ў БССР нібыта быў праведзены мэтанакіраваны генацыд тытульнага этнасу, "свядомых беларусаў",цытуе словы Сокала sb.by. — Адпаведна, Курапаты былі прызначаныя ў якасці сімвалічнай антысавецкай пляцоўкі".

Паводле слоў лідара камуністаў, "другі тэзіс — нібыта знішчылі менавіта эліту". Ён лічыць, што аўтары публікацый "праецыююць ахвярную элітарнасць на сябе, "сучасных", апраўдваючы сваё месца ў грамадстве". Трэці тэзіс, кажа Аляксей Сокал, што "вінаватыя рускія".

"Агульны пасыл — каб нацыя больш не адчувала такой пагрозы, трэба зладзіць люстрацыю, дэсаветызацыю, знесці ўсе помнікі савецкага часу і запусціць тыя працэсы, якія мы ўжо бачылі на Украіне", — такую выснову зрабіў першы сакратар ЦК КПБ.

Насамрэч у Курапатах сталінскімі катамі была знішчана эліта савецкай Беларусі — дзяржаўныя дзеячы, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў, паэты, пісьменнікі, навукоўцы, вайскоўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі