"Экстрэмісцкім" прызналі дакументальны фільм пра сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У пастановачных эпізодах зняліся акцёры са старой зорнай трупы тэатра імя Янкі Купалы

У пастановачных эпізодах зняліся акцёры са старой зорнай трупы тэатра імя Янкі Купалы / Кадр з фільма "Лес"

"Экстрэмісцкім" прызналі дакументальны фільм "Лес" пра сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі, які выйшаў у мінулым годзе. Адпаведнае рашэнне 29 студзеня прыняў суд Цэнтральнага раёна Гомеля.

У фільме расказваецца некалькі рэальных гісторый 1930-х гадоў. Сярод іх — аповед пра гомельскага чыноўніка, які перажыў расстрэл у Навабеліцкім лесе і здолеў непрыкметна выбрацца з ямы.

У дакументальным фільме выкарыстаныя архіўныя відэа і аўдыё. Відавочцы расказваюць пра рэпрэсіі 1930-х гадоў. У пастановачных эпізодах, якія аднаўляюць карціну падзей, зняліся акцёры са старой зорнай трупы тэатра імя Янкі Купалы.

У Беларусі ў часы Аляксандра Лукашэнкі судзяць нават мёртвых катаў, якія пазбеглі адказнасці — нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых. Бальшавіцкіх катаў не судзяць — камуністычныя злачынствы ў РБ не расследуюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі