Lidbeer: Як у Лідзе прайшоў Актоберфэст па-беларуску
Ужо ў пяты раз Ліда стала месцам, якое аб’ядноўвае аматараў піва, весялосці і бясконцага драйву — у суботу, 7 верасня тут прайшоў фестываль Lidbeer.
Сёлета праблемаў на фэсце не было ні з чым: чэргі прымальныя, ежы ўсім ставала, а месца для адпачынку было нават болей чым трэба. Гасцям прапанавалі багатую забаўляльную праграму, таму сядзець на месцы, папіваючы “лідскае”, не выпадала. Тут былі дэгустацыі напояў, парт атракцыёнаў, вулічныя музыкі і палёты на верталёце.
Асобнай праграмай на Lidbeer ішоў канцэрт, хэдлайнерамі якога сталі рэпер Элджэй, гурты “Сплін” і “Чайф”, AKUTE ды іншыя музычныя калектывы.
Скончыўся фэст святочным феерверкам.