Фэст беларускай інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве 6-9 кастрычніка

Аляксандр Чарнуха, Зміцер Лукашук, Стась Карпаў, Святлана Курс (Ева Вежнавец) на фэсце PRADMOVA ў Батумі

Аляксандр Чарнуха, Зміцер Лукашук, Стась Карпаў, Святлана Курс (Ева Вежнавец) на фэсце PRADMOVA ў Батумі / bellit.info

6-9 кастрычніка ў Варшаве пройдзе фэст беларускай інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.

Гасцей фэсту чакае вельмі насычаная праграма. Падчас яго пройдуць разнастайныя літаратурныя імпрэзы, выстава пераможцаў конкурсу ART PRADMOVA. Адбудзецца паказ спектакляў "Плошча Перамогі" паводле аповесці Альгерда Бахарэвіча і "Ціхары" паводле твора Сашы Філіпенкі. Акрамя таго ў канцэрце фэсту запланаваны канцэрт, дзе выступяць Iva Sativa, Сяржук Доўгушаў, Пётр Клюеў, NAVIBAND, luty sakavik.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны, але на некаторыя івэнты спатрэбіцца рэгістрацыя.

На мінулых выходных удзельнікаў фэсту прымаў Батумі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі