PRADMOVA: думка і слова — гэта таксама зброя. Эфір з Нядбай і Баркоўскім

Сайт Фестываля "PRADMOVA"

Сайт Фестываля "PRADMOVA"

У кастрычніку, прыхапіўшы і апошні дзень верасня, мае адбыцца чарговы Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Гэтым разам фэст пройдзе ў трох краінах і чатырох гарадах: у Батумі імпрэзы пройдуць з 31 верасня па 1 кастрычніка, у Варшаве — 6–8 кастрычніка, у Вільні — 14–15 кастрычніка і ў Беластоку — 27–29 кастрычніка. У праграме пазначаная яшчэ адна дата: 21–22 кастрычніка адбудзецца “Анлайн-PRADMOVA”. Калі гэта таксама нейкае месца, то, відаць, у віртуальнай альбо, як яшчэ кажуць, Лічбавай Беларусі…

Чым адметны сёлетні Фестываль інтэлектуальнай кнігі і як праходзіць адбор удзельнікаў? Ці дастаткова за час з мінулагодняга фэсту было напісана і выдадзена кніг, каб ладзіць годныя прэзентацыі і імпрэзы? Чым абумоўлены выбар гарадоў і ці будзе сёлета міжнародны пул інтэлектуалаў на дыскусійных пляцоўках? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць паэтка, старшыня беларускага ПЭН-цэнтра, сябра аргкамітэта “Прадмовы” Таццяна Нядбай і старшыня аргкамітэта “Прадмовы”, філосаф, кандыдат навук Павел Баркоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі