Лідэр чэмпіянату Беларусі па міні-футболе прайграў з лікам 1:9

Адбыліся матчы 7-га тура чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. Мінскі МАПІД нечакана прайграў у Новалукомлі “ВітЭну” з буйным лікам 1:9.  Нагадаем, перад гэтым турам каманды мелі па 15 ачкоў і лідыравалі ў першынстве. Прычым МАПІД у першых шасці матчах прапусціў у свае вароты толькі 7 мячоў.

У групу лідэраў уварваліся сталічны “Дарожнік”, які разграміў землякоў з “Дынама-БНТУ” – 11:2, і мінскі “Спартак-54”, які перамог светлагорскі ЦКК – 3:2. Зараз у гэтых камандаў па 16 ачкоў і яны абышлі ў турнірнай табліцы МАПІД.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі