Літоўскую апазіцыю ўзначаліў прыхільнік жорсткіх абмежаванняў супраць беларусаў

Лаўрынас Кашчунас / BNS
Літоўскіх кансерватараў узначаліў прыхільнік жорсткіх абмежаванняў супраць беларусаў. Старшынёй партыі “Саюз Айчызны — Саюз хрысціянскіх дэмакратаў” сёння абраны экс-міністр абароны Лаўрынас Кашчунас.
Кашчунас патрабаваў больш жорсткіх міграцыйных і іншых абмежаванняў супраць тых беларусаў, бо заяўляў пра нейкую “небяспеку”. Напрыклад, ён прапаноўваў пазбаўляць ДНЖ тых, хто часта ездзіць на радзіму. Вядома ж, Кашчунас змагаецца і з "літвінізмам".
Цяпер яго партыя ў апазіцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.