Літва расказала, што вёз апошні кантрабандыст праз закрыты пункт пропуску

Пункт пропуску на беларуска-літоўскай мяжы / BNS

Пункт пропуску на беларуска-літоўскай мяжы / BNS

Саракадвухгадовы жыхар Вільні стаў апошнім кантрабандыстам, які спрабаваў пераправіць цыгарэты праз літоўскі пункт пропуску Твярачус (Відзы).

Літоўскія памежнікі расказалі, што мужчына перавозіў у тайніку аўтамабіля больш за тысячу пачкаў кантрабандных цыгарэт. Яму пагражае буйны штраф і канфіскацыя аўтамабіля, піша літоўскае выданне TV3 са спасылкай на інфармагенцтва BNS.

Сёння Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю "Шумскас" і "Твярачус" ("Лоша" і "Відзы" з беларускага боку).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі