Літва ўмацоўвае абарону: плануецца набыццё танкаў на 2 млрд еўра
Танкі на палігоне / ELTA
Літва плануе набыццё танкаў на 2 млрд еўра. "Гэта стане адной з найбуйнейшых закупак... — не толькі для войска, але і для Літвы агулам", — цытуе Delfi словы Кястуціса Будрыса, галоўнага дарадцы літоўскага прэзідэнта Гітанаса Наўседы. Ён дадае, што гаворка ідзе не толькі пра танкі, "але і боепрыпасы, лагістыку, забеспячэнне".
Пакуль яшчэ не прынятае рашэнне, якія танкі купіць Літва. Па адной з версій, яны будуць нямецкай вытворчасці.
Умацаванне абароны Літвы адбываецца на фоне вайны ва Украіне і правакацыйных заяў, якія агучваюць Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. У канцы вясны было аб'яўлена пра фармаванне ў літоўскім войску танкавага батальёну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.