Ліянэль Месі восьмы раз атрымаў "Залаты мяч"

Ліянэль Месі

Ліянэль Месі / Reuters

Аргенцінскі форвард Ліянэль Месі восьмы раз атрымаў "Залаты мяч". 67-я цырымонія ўручэння футбольнай прэміі, заснаванай выданнем France Football, прайшла ў Парыжы. Яе атрымлівае найлепшы футбаліст сезона. Летась ім быў француз Карым Бензема з "Рэала". У мінулым сезоне аргенцінец стаў чэмпіёнам Францыі ў складзе ПСЖ, а разам са зборнай Аргенціны выйграў чэмпіянат свету ў Катары, быў прызнаны найлепшым гульцом турніру.

Месі 36 гадоў. Большую частку сваёй кар'еры ён выступаў за "Барселону" (2003-2021), пасля за ПСЖ (2021-2023). Цяпер з'яўляецца гульцом "Інтэр Маямі" (ЗША). Ліянэль Месі раней атрымліваў "Залаты мяч" ў 2009, 2010, 2011, 2012, 2015, 2019 і 2021 гадах. У 38-гадовага партугальца Крышціяну Раналду пяць "Залатых мячоў".

"Залаты мяч" у жанчын атрымала Айтана Банмаці, якая выступае за "Барселону" і зборную Іспаніі.

Ліянэль Месі восьмы раз атрымаў "Залаты мяч"
Ліянэль Месі з сынамі / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі