Лукашэнка і Пуцін яшчэ раз сустрэнуцца ў Маскве 21 снежня

Лукашэнка і Пуцін яшчэ раз сустрэнуцца ў Маскве 21 снежня

Падчас сесіі Савета Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 21 снежня пройдуць двухбаковыя сустрэчы кіраўнікоў Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана. Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.

Акрамя гэтага падчас мерапрыемства запланаванае абмеркаванне ключавых пытанняў умацавання рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, эфектыўнага супрацьдзеяння міжнароднаму тэрарызму.

Таксама ўдзельнікі мерапрыемства падвядуць вынікі першага года працы ЕАЭС і вызначаць арыенціры для далейшага развіцця саюза.

“Плануецца разгледзець шэраг арганізацыйных аспектаў — у тым ліку зацвердзіць новы склад калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі і бюджэт Саюза на наступны фінансавы год”, — паведамляе прэс-служба Крамля.

Гэта будзе ўжо другая сустрэча Пуціна і Лукашэнкі за такі кароткі прамежак часу. Апошнія перамовы лідараў Расіі і Беларусі адбыліся ў Маскве 15 снежня.

Фота: ІТАР-ТАСС 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі