Лукашэнка нічога не вырашае ў міграцыйным крызісе — эксперт

Цяпер міграцыйны крызіс правакуе Расія

Цяпер міграцыйны крызіс правакуе Расія

Аляксандр Лукашэнка дзейнічае несамастойна, арганізуючы міграцыйны крызіс, хаця спачатку гэта была менавіта яго ідэя. Такую думку ў эфіры Еўрарадыё агучыў гісторык і публіцыст Аляксандр Фрыдман.

— “Міграцыйны крызіс імя Лукашэнкі” скончыўся вялікай паразай беларускіх уладаў. Лукашэнка сваіх мэтаў не дабіўся, а потым быў вымушаны дзейнічаць асцярожней, каб не справакаваць новыя санкцыі.

Але, паводле эксперта, цяпер Лукашэнка нічога не вырашае самастойна: калі Пуцін захоча эскалыцыі на мяжы, то новыя ўцекачы будуць прыходзіць і прыходзіць.

— Калі ў 2021 годзе Масква проста назірала, як Лукашэнка правакуе крызіс, то цяпер пераважная большасць тых, хто прызджае ў Еўропу, мае расійскія візы. Яны атрымліваюць іх у сваіх краінах, прылятаюць у Маскву, а далей скіроўваюцца ў Беларусь. То-бок цяпер Расія не проста назірае, а яшчэ і актыўна ўдзельнічае ў гэтым крызісе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі